+375 17 507-60-02 (прыёмная)
РЭЖЫМ ПРАЦЫ:
Пн-Пт: 08.30-12.00
12.30-17.00
Інфармацыя для акцыянераў Адкрытага акцыянернага таварыства «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык»
У адпаведнасці з падпунктам 16.4 пункта 16 Інструкцыі аб парадку раскрыцця інфармацыі на рынку каштоўных папер, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2016 № 43 “Аб раскрыцці інфармацыі на рынку каштоўных папер”, Адкрытае акцыянернае таварыства «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо- лагістык» паведамляе пра час і месца выплаты дывідэндаў па акцыях:
Поўнае найменне і месцазнаходжанне акцыянернага таварыства:
Адкрытае акцыянернае таварыства «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык»
Адрас: 223021, Рэспубліка Беларусь, Мінская вобл., Мінскі р-н, Шчомысліцкі с/с, 115, раён в.Багатырова, кабінет №315.
Паштовы адрас: 220051, г. Мінск, а/с 164 Тэл./факс: 507-61-64
Дата прыняцця рашэння агульнага сходу акцыянераў, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца выплата дывідэндаў па акцыях: 29.03.2024 г.
Дывідэнды, налічаныя на адну акцыю: за 2023 год у памеры 1,1007 рублі на адну акцыю з улікам падаткаў.
Тэрмін і парадак выплаты дывідэндаў па акцыях:
Тэрмін выплаты дывідэндаў акцыянерам – фізічным асобам – з 10 красавіка па 24 мая 2024г. паштовым пераводам (згодна з дадзеных, прадстаўленых дэпазітарыем) або па заяве акцыянера шляхам пералічэння на рахунак у банку.
Інфармацыйна:
З мэтай актуалізацыі звестак акцыянераў аб спыненні або аб змяненні паўнамоцтваў сваёй упаўнаважанай асобы, аб змяненні прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое ёсць), месца жыхарства (месца знаходжання), дакумента, які сведчыць асобу і яго рэквізітаў (серыі, нумара назвы органа, які выдаў дакумент, даты выдачы дакумента), ідэнтыфікацыйнага нумара фiзiчнай асобы (калі дакумент, які сведчыць асобу фiзiчнай асобы, змяшчае такі нумар) неабходна запоўніць заяву з указаннем змененых звестак і накіраваць у дэпазітарый ААТ «Белінвестбанк» па адрасе: 220004, г. Мінск, вул. . Калектарная, 11 пакой. 208.
Кантактныя тэлефоны дэпазітарыя для даведак: 8017 217 31 75 (76).