ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» ажыццяўляе ўнутрырэспубліканскія і міжнародныя грузаперавозкі.
Да Вашых паслуг сучасны парк рухомага складу. Па патрабаванні кліента наша кампанія прадастаўляе розныя віды транспарту: тэнтаваныя фургоны, рэфрыжэратары, ізатэрмічныя фургоны.
Выкарыстоўваецца наступны наземны транспарт:
- танаж ад 0,8 т. да 20 т.
- аб’ём ад 4,6 куб.метраў да 90 куб. метраў.
- тэмпературны рэжым ад -20 оC да +12 оC.
Усе аўтамабілі рэгулярна праходзяць тэхнічны агляд і абслугоўванне.
У пералік спадарожных прапаноў уваходзяць: экспедыраванне, маніторынг і інфармаванне грузаўладальнікаў аб руху грузаў, вызначэнне аптымальных маршрутаў з улікам спецыфікі грузу, прадстаўленне інтарэсаў кліентаў пры пагрузцы.
Нашы канкурэнтныя перавагі: каманда прафесіяналаў, пашырэнне спектру паслуг, якасць абслугоўвання, аптымальны кошт аўтаперавозак.
Прапануем Вам скарыстацца паслугай па дастаўцы грузаў СЧЗ уласным транспартам.
Па любых пытаннях аб супрацоўніцтве можаце звязацца са спецыялістам АТЭП: +375 29 550 34 32