Лагістычныя паслугі

ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» з’яўляецца ўладальнікам найбуйнейшых складоў адказнага захоўвання на тэрыторыі РБ (24 500 м2) і размешчана ў 1200 метрах ад Мінскай кальцавой аўтадарогі, мае чыгуначную ветку і зручныя пад’язныя шляхі, што з’яўляецца бясспрэчнай перавагай для суб’ектаў гаспадарання, якія размяшчаюць тавары на тэрыторыі Таварыства. Склад знаходзіцца ў рэестры прадпрыемстваў Еўразійскага эканамічнага саюза (захоўванне тавараў змешанага тыпу), што дазваляе нашым кліентам экспартаваць прадукцыю, якая знаходзіцца на захоўванні. ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» абслугоўвае ДУ «Мінская абласная ветэрынарная станцыя». Ветэрынарны ўрач знаходзіцца на тэрыторыі прадпрыемства. Таварыства мае ліцэнзію на захоўванне алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.

Захоўванне на сухім складзе

Открыть »

Плошча сухіх складоў складае больш за 22 000 м2, тым самым дазваляе адначасова захоўваць тавары розных груп:

  • алкагольная прадукцыя
  • тытунёвыя вырабы
  • бакалея
  • безалкагольныя напоі
  • дзіцячае харчаванне
  • кансервацыя (агароднінная, фруктовая, мясная, рыбная)
  • сухое малако
  • бытавая хімія
  • прамысловыя тавары
  • бытавую і камп’ютарную тэхніку
  • будаўнічыя матэрыялы
  • іншыя (за выключэннем тавараў, якія класіфікуюцца як небяспечныя).

Захоўванне на складзе-халадзільніку

Открыть »

Плошча склада складае 1576 м2, што складае 9 халадзільных камер. Камеры маюць тэмпературныя рэжымы: ад 0ºС да +4ºС ; -18ºС ; -25ºС. Склад знаходзіцца ў рэестры атэставаных арганізацый, якія ажыццяўляюць захоўванне, што дазваляе нашым кліентам экспартаваць прадукцыю, якая знаходзіцца на захоўванні.


Чыгуначныя паслугі

Открыть »

ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» мае сваю чыгуначную ветку і зручныя пад’язныя шляхі, што з’яўляецца неаспрэчнай перавагай для суб’ектаў гаспадарання, якія размяшчаюць тавары на тэрыторыі таварыства. Апрацоўка грузу вядзецца непасрэдна ў крытым памяшканні (да 3 вагонаў адначасова).


Іншыя паслугі

Открыть »

Грузаапрацоўка тавару:

  • • камплектацыя тавару (палетная, скрынкавая)
  • • сартыраванне пры паступленні на склад
  • • стыкероўка тавару кантрольнымі (ідэнтыфікацыйнымі) знакамі кліента
  • • крос-докінг (ручны, механізаваны)
  • • раскрэдытаванне перавозачных дакументаў, якія прыбылі чыгуначным транспартам
  • • іншыя паслугі згодна з Прэйскурантамі

Мы заўсёды гатовы дапамагчы і абмеркаваць любыя не названыя тут варыянты.


Печать Печать