Паважаныя кліенты!
Пры неабходнасці атрымання Вашага тавару са склада часовага захоўвання неабходна:
– у зале папярэдняга мытнага афармлення (1 паверх, правае крыло) выпісаць разавы пропуск на ўезд для атрымання тавару са склада (падставай для выпіскі пропуска з’яўляецца: дэкларацыя на тавары (і яе электроннае пацверджанне, атрыманае з мытных органаў) або ліст-заяву на атрыманне тавараў, абавязацельства добрасумленнага ўдзельніка ЗЭД, заяву на рэалізацыю і іншае);
– атрымаць адзнаку бухгалтэрыі СЧЗ на пропуску аб адсутнасці запазычанасці па аказаных паслугах СЧЗ (1 паверх, правае крыло);
– прайсці ў зону мытнага кантролю на падставе разавага пропуска;
– у момант выезду з зоны мытнага кантролю прадаставіць кантралёру КПП дэкларацыі на тавары;
– на СЧЗ прадаставіць кладаўшчыку наступныя дакументы:
разавы пропуск;
дэкларацыю на тавары з адзнакамі аб аплаце;
даверанасць на атрыманне таварна-матэрыяльных каштоўнасцей.
Тэлефон для даведак:
+375 (17) 507 62 44 (дадатковы 1, 3, 5)
+375 (17) 507 63 44 (дадатковы 1, 3, 5)
+375 (17) 507 63 55 (дадатковы 1, 3, 5)