Найменне пасады | Прозвішча, імя, імя па бацьку | Час прыёму | Кабінет |
В.А.Дырэктара, намеснік дырэктара па лагістыцы |
Недасекiна Алла Пятроуна |
1-ы панядзелак месяца(8.00 – 14.00) | 314 |
Намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях |
Ляпілін Кірыл Вітальевіч |
2-і панядзелак месяца(8.00 – 14.00) | 312 |
Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. N 300-3 «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб», у ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» можна рэалізаваць права на зварот наступнымі спосабамі:
1. Вусна, падчас асабістага прыёму ў кіраўніка таварыства. Графік прыёму гл. вышэй;
2. Пісьмова:
- накіраваўшы пісьмовы зварот на імя дырэктара таварыства, любым зручным спосабам. Пісьмовыя звароты рэгіструюцца цэнтралізавана, сакратаром прыёмнай дырэктара.
- у кнізе заўваг і прапаноў, у прыёмнай дырэктара таварыства;
3. У электронным выглядзе — запоўніўшы спецыяльную форму.
Да зваротаў прад’яўляецца шэраг патрабаванняў, пры невыкананні якіх звароты могуць не разглядацца па сутнасці:
- Пісьмовыя і электронныя звароты выкладаюцца на беларускай альбо рускай мове;
- Пісьмовыя звароты грамадзян павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання) і (або) месца працы (вучобы);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян);
3. Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі альбо пасаду асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўнае найменне юрыдычнай асобы і яго месцазнаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты, завераны пячаткай юрыдычнай асобы;
4. Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы;
5. Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў;
6. Электронныя звароты павінны змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты – калі зварот падае юрыдычная асоба;
- адрас электроннай пошты заяўніка;
7. Зварот павінен адносіцца да кампетэнцыі арганізацыі, у адрас якой ён накіроўваецца.
Парадак прыёму
Папярэдні запіс на асабісты прыём дырэктара і яго намеснікаў (нам. дырэктара па камерцыйных пытаннях і галоўнага інжынера) ажыццяўляецца ў прыёмнай кіраўніка ў кабінеце 310 сакратаром у панядзелак – пятніцу з 8.30 да 12.00, з 12.30 да 17.00 па тэл. 507-61-36.
Час прыёму: з 8.00 – 14.00
Прыём вядзецца па адрасе: Мінскі раён, 500 м на ўсход ад в. Багатырова, адміністрацыйна-гаспадарчы будынак ГГУ Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пам. 314.
Пры вусным звароце грамадзянін павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу.
Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай кіраўніка (тэл. 507-61-36)