Гісторыя

17.09.1972 г. Утворана Мінская абласная база «Белкультгандаль» шляхам вылучэння з Рэспубліканскай базы «Белкультгандаль».

17.04.1991 г. Рашэннем Мінскага РВК база пераўтворана ў Мінскае аптовае прадпрыемства «Культгандаль».

01.04.1996 г. Рашэннем Мінскага РВК прадпрыемства ператворана ў Арэнднае аптова-рознічнае прадпрыемства «Белкультгандаль».

29.12.2000 г. Загадам Міністэрства па кіраванні Дзяржаўнай маёмасцю і прыватызацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2000 г. №170 і рашэннем ад 14.02.2001 № 104 Мінскага аблвыканкама пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства «Белкультгандаль», на падставе пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2000 г. № 2047. Зарэгістравана рашэннем Мінскага райвыканкама ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ад 14 лютага 2001 г. № 600052730).

23.08.2010 г. Рашэннем назіральнага савета і рашэннем Мінскага абласнога выканкама ад 30.03.2011 г. ААТ «Белкультгандаль» перайменавана ў ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык».

Печать Печать