Адкрытае акцыянернае таварыства «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык» размешчана ў 1200 метрах ад Мінскай кальцавой аўтадарогі ў паўднёва-заходнім напрамку на трасе «Мінск-Азярцо» за аўтамабільным рынкам «Малінаўка».
Асноўнымі напрамкамі дзейнасці арганізацыі з’яўляюцца:
- аказанне паслуг у галіне мытнай справы, у тым ліку мытных дэкларантаў;
- аказанне паслуг па захоўванні тавараў і грузаў і спадарожных паслуг на складах агульнага прызначэння і складах-халадзільніках;
- транспартна-экспедыцыйныя паслугі;
- здача ў арэнду складскіх памяшканняў;
- аптовы гандаль.
Агульная тэрыторыя арганізацыі складае каля 15 га, на якой размешчаны складскія памяшканні, дапаможныя збудаванні, а таксама адміністрацыйна-гаспадарчы будынак. На тэрыторыі арганізацыі знаходзяцца:
- адміністрацыя і супрацоўнікі ААТ «Гандлёва-лагістычны цэнтр «Азярцо-лагістык»;
- службовыя асобы аддзела мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні № 8;
- мытныя агенты;
- кавярня;
- пункт фіта-санітарнага кантролю;
- пункт ветэрынарнага кантролю;
- кіёск рознічнага гандлю;
- душавыя.
Агульная плошча складскіх памяшканняў складае больш за 35 000 кв.м, з іх:
- склад часовага захоўвання (закрыты) – 5 401,48 кв.м;
- мытны склад – 288,0 кв.м;
- склады адказнага захоўвання – 21 313,57 кв.м.
Адкрытая пляцоўка зоны мытнага кантролю дазваляе размяшчаць 302 адзінкі аўтатранспарту.
Таварыства з’яўляецца сапраўдным членам Асацыяцыі міжнародных экспедытараў і лагістыкі «БАМЭ» з 2012 года.
Нашы кліенты:
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |